З 20 кастрычніка 2025 года ў арганізацыях, якія ўваходзяць у склад Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь праходзяць акцыі, накіраваныя на бяспечнае выкарыстанне электра-, цеплаўстановак і газавыкарыстоўваючага абсталявання "Бяспека - гэта…" і папярэджанню пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў асенне-зімовы пажаранебяспечны.
Падчас акцый зроблены акцэнт на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў пенсіянераў і ветэранаў прадпрыемства, якія самотна пражываюць, правядзенне з імі тлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.
ВАЖНА: У рамках акцыі (да 06.11.2025) любы ахвочы можа звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх! 💙







